Братчыкі павіншавалі з 90-годдзем а. Віталія Баравога

16 студзеня прадстаўнікі Брацтва ўдзельнічалі ва ўрачыстай сустрэчы ў Маскоўскім Свята-Данілаўскім манастыры з нагоды віншавання протапрэсвітэра Віталія Баравога з 90-годдзем нараджэння (18.01.1916 г.). Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, які ўзначаліў дэлегацыю з Беларусі, уручыў а. Віталію Баравому вышэйшую ўзнагароду Беларускай Праваслаўнай Царквы – Ордэн прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Адным з падарункаў для а. Віталія стаў падрыхтаваны сумеснымі намаганнямі Брацтва і Інфармацыйнага агенцтва Беларускага Экзархата відэафільм “З любоўю з Беларусі!”, куды ўвайшлі віншаванні а. Віталія членамі Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, Літоўскай епархіі, Мінскіх Духоўных семінарыі і акадэміі, Інстытута тэалогіі БДУ, прыхаджанаў храма в. Сітцы Докшыцкага благачыння (радзімы а. Віталія) і Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.