Мітрапаліт узнагародзіў старшую сястру Дыяканічнага цэнтра “Дабралюбнасць”

13 студзеня на Літургіі аддання свята Ражджаства Хрыстовага, якая служылася ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы, Высокапраасвяшчэннейшы мітрапаліт Філарэт узнагароджваў святароў сабора і прыхаджанаў за самаадданае служэнне Богу і Царкве, за духоўную асветніцкую дзейнасць і актыўны ўдзел у прыходскім жыцці.
Сярод узнагароджаных асоб Шанько Святлана Васільеўна, старшая сястра Дыяканічнага цэнтра “Дабралюбнасць” Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў, была ўшанавана граматай Патрыяршага Экзарха, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта “ў благаславенне за працу дзеля славы Святой Праваслаўнай Царквы”.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.