У брацкім доме “Кінанія” прайшла Калядная братчына

12 студзеня ў брацкім доме “Кінанія” праводзілася Калядная братчына — традыцыйная штогадовая сустрэча, прысвечаная святкаванню Ражджаства Хрыстовага. Пасля агульнай малітвы духоўны апякун Брацтва протаіерэй Георгій Латушка павіншаваў прысутных з Ражджаством Хрыстовым, з надыходам Новага года, адзначыў пэўныя поспехі разнастайнай брацкай дзейнасці, пажадаў далейшага ўдасканалення брацкага жыцця як часткі агульнага жыцця Царквы. Кіраўніцтвам Брацтва быў абвешчаны план мерапрыемстваў на наступны год.

План мерапрыемстваў Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў на 2006 год

12.01, чацвер 17-00 Калядная братчына ў доме “Кінанія”
14.01, субота 12-00 Калядны ранішнік для дзяцей у доме “Кінанія”
16.01, панядзелак 11-00 Віншаванне ў Маскве протапрэсвітэра Віталія Баравога з 90-годдзем нараджэння (18.01.1916).
26.02, нядзеля 12-00 Паніхіда ў памяць дбрв. кн. Канстанціна Астрожскага
07.04, пятніца 13-00 Паніхіда ў памяць Ларысы Геніюш
27.04, чацвер 09-00 Літургія ў дзень памяці Віленскіх мучанікаў
29.04, субота 11-00 Гадавы сход Брацтва
25.05, чацвер 13-00 Паніхіда ў памяць Максіма Багдановіча
02.07, нядзеля 09-00 Сабор Беларускіх святых, Літургія ў доме Кінанія.
24.08, чацвер 09-00 Літургія ў дзень памяці прп. кн. Фёдара Астрожскага
25.09, панядзелак 18-00 Паніхіда ў памяць Сяргея Паўловіча ў капліцы Інстытута тэалогіі.
Чытанні па тэме “Праваслаўныя асветнікі ў Вільні. Да 65-годдзя памяці Вячаслава Багдановіча”.
25.10, серада 11-00 Чытанні па тэме “Асветніцтва ў Беларускай дыяспары. Да 15-годдзя памяці Міхася Міцкевіча”.

Самым актыўным братчыкам ад імя рады Брацтва былі ўручаны ганаровыя лісты-падзякі. На братчыне выступалі з кароткімі прамовамі братчыкі, ганаровыя госці — прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі – мастакі, навукоўцы, пісьменнікі. Гучалі духоўныя песні, калядкі, аўтэнтычныя запісы народных спеваў.

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.