Выйшаў часопіс “Праваслаўе” № 12-13

18 сакавіка выйшаў з друку часопіс “Праваслаўе” № 12-13, падрыхтаваны выдавецкімі аддзеламі Брацтва і Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. Змест часопіса складаецца з раздзелаў: “Багаслоўе”, “Повязь часоў”, “Духоўная спадчына”, “Святыні Беларусі”, “Царкоўная гісторыя”, “У памесных цэрквах”, “Архівы і дакументы”, “З гісторыі прыходаў”, “Царкоўнае мастацтва”, “Бібліяграфія”, “Пераклады”, “Народная спадчына”, “Мастацкае слова”, “Нашы аўтары”.

У часопісе змешчаны, да прыкладу, артыкул мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (Вахрамеева) “Біблейскае слова пра ўладкаванне жыцця” (раздзел “Багаслоўе”), звесткі прот. Сергія Гардуна аб беларускіх перакладах Свяшчэннага Пісання (раздзел “Пераклады”), фотарэпартаж “Візіт у Беларусь кіраўнікоў праваслаўнага Св.-Еўфрасіннеўскага прыхода ў Саўт-Рыверы (Канстанцінопальскі патрыярхат, ЗША) а. Стаўраса Русаса і архім. Антонія”.

Фармат часопіса 60х84 1/16, 160 стар, вокладка мяккая, каляровая.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.