Выдадзены “Беларускі праваслаўны каляндар” 2005 г. і “Праваслаўны малітваслоў”

22 снежня выйшлі з друку два беларускамоўныя выданні, падрыхтаваныя выдавецкімі аддзеламі Брацтва і Свята-Петра-Паўлаўскага сабора:
“Беларускі праваслаўны каляндар” 2005 г. і “Праваслаўны малітваслоў”.

Як паведамлялася ў папярэднім анонсе нашых навін, “Беларускі праваслаўны каляндар” складаецца з раздзелаў: “Малітваслоў”; “Звод імёнаў святых”; “Малітвы падзякі пасля Святога Прычашчэння”; “Рэлігійныя дзеячы ХХ ст.” (Архіепіскап Афанасій Мартас); “Кароткі царкоўнаславянска-беларускі рэлігійны слоўнік” (пад рэдакцыяй Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы).
Друкаванне слоўніка з`яўляецца адной з адметнасцей календара. Як адзначаецца ў прадмове, гэта “першая спроба сістэматызаваць і ўнармаваць назапашаны лексічны матэрыял для царкоўнага ўжытку”. Спадзяемся, слоўнік будзе таксама карысны беларускім сродкам інфармацыі, мовазнаўцам, літаратарам. Фармат календара 60х84 1/8, тэкст двухколерны, вокладка мяккая поўнаколерная, 144 стар.

Упершыню ў Беларусі ажыццёўлена выданне беларускага “Праваслаўнага малітваслова”.
Змест малітваслова: “Малітвы ранішнія”; “Малітвы вячэрнія”; “Пасхальныя гадзіны”; “Паследаванне да Святога Прычашчэння…”; “Малітвы падзякі пасля Святога Прычашчэння”; “Малітвы розныя”. Пераклад – протаіерэя Сергія Гардуна. Фармат 60х84 1/16, вокладка мяккая поўнаколерная, 92 стар.

З пытаннямі набыцця выданняў звяртацца на адрас: 220004, Мінск, вул. Ракаўская, 4. Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, выдавецкі аддзел Брацтва Віленскіх мучанікаў, т. 203-33-44, 226-98-15.

АНАТАЦЫЯ

Выдавецкім аддзелам Брацтва рыхтуеца да выдання 12 выпуск часопіснага штогодніка “БЕЛАРУСКІ ПРАВАСЛАЎНЫ КАЛЯНДАР” на 2005 год. Каляндар беларускамоўны, для святароў і прыхаджанаў. У асноўнай богаслужэбнай частцы календара традыцыйна змяшчаюцца звесткі, што тычацца штодзённага богаслужэння. У гэтым раздзеле чытач знойдзе дні памяці святых, у тым ліку беларускіх, знойдзе дні шанавання цудатворных ікон, Евангельскія чытанні на літургіях, заўвагі ды ўказанні царкоўнага Устава адносна правядзення богаслужэнняў ў пэўныя дні, знойдзе даты святкаванняў і пастоў, Пасхалію на некалькі гадоў, дні памінання спачылых ды іншыя звесткі. Акрамя “Месяцаслова” ў каляндар уваходзяць наступныя раздзелы: “Звод імёнаў святых”; “Царкоўнаславянска-беларускі слоўнік багаслоўскіх тэрмінаў”; “На ніве Хрыстовай. Успаміны архіепіскапа Афанасія (Мартаса)”.

Жадаючых ахвяраваць на выданне сродкі ці набыць каляндар просім звяртацца ў Свята-Петра-Паўлаўскі сабор: 220004, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4; т. 223-33-44. Беларускае Праваслаўнае брацтва Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. Наш электронны адрас: bpbtvm@nsys.by

 

Распечатать Распечатать

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.