Выйшаў дыск “Шчырае маленне наша…” хора Брацтва Віленскіх мучанікаў

Выйшаў дыск "Шчырае маленне наша..." хора Брацтва Віленскіх мучанікаўДа 400-годдзя Петра-Паўлаўскага сабора выйшаў дыск "Шчырае маленне наша…" з песнапеннямі ў выкананні хора Брацтва Віленскіх мучанікаў. На дыску прадстаўлены 18 песнапенняў: 1. "Ойча наш". Апр. К. Кіслага; 2. Штогадзінная малітва свяціцеля Іаасафа Белгародскага. Муз. А. Лядава; 3. "У вечнай памяці". Апр. У. Кавальджы; 4. Трапар першавярхоўным апосталам Пятру і Паўлу. Апрац. У. Кавальджы; 5. "Во Царствии Твоем…". Апрац. А. Грэчанінава; 6. "Иже херувимы". Муз. Г. Лапаева; 7. "Достойно есть", глас 7; 8. "Богородице Дево". Муз. Э. Ланге; 9. "Се ныне". Псалом 133. Муз. М. Іпалітава-Іванава, апрац. М. Кедрава-сына; 10. "Дева днесь". Кандак Раждаства Хрыстова. Манастырскі распеў; 11. "Посетил еси есть". Свяцільны шляхаводнага распеву; 12. "Ходил-походил". Каладяка. Апрац. А. Клімовіча; 13. "Хрыстос Збавіцель". Калядка; 14. "Дзіўная навіна". Калядка; 15. "А ў свеце нам". Калядка; 16. "Учора з вячора". Калядка. Гарм. М. Кульковіча-Шчаглова; 17. "Добры табе вечар". Калядка. Апрац. А. Клімовіча; 18. "Неба і зямля". Калядка. Гарм. М. Кульковіча-Шчаглова.

Хор БрацтваХор Брацтва Віленскіх мучанікаў утвораны сіламі Брацтва ў гонар мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія ў 1992 г. для нясення кліраснага паслушання ў саборы. У складзе хору – члены Брацтва, настаўнікі музычных школ, студэнты. З удзелам брацкага хору адбываюцца беларускамоўныя службы, малебен за Беларускі народ з акафістам святым мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію Віленскім, Бажэственная Літургія, а таксама заказныя вянчанні, малебны, паніхіды. У 1993 г. Брацкі хор стаў дыпламантам XIII Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі ў горадзе Гайнаўка (Польшча). Прымае ўдзел у дабрачынных канцэртах у Польшчы і Беларусі. З удзелам хору выйшлі кампакдыскі "Радуймася, хрысціяне" і "Пачуй, Божа, малітву маю". Кіраўнік хору – Аляксей Клімовіч, выпускнік Беларускай Акадэміі музыкі.

Падрабязней пра гісторыю хора Брацтва Віленскіх мучанікаў.

Дыск можна набыць у кніжнай лаўцы Свята-Петра-Паўлаўскага сабора (Мінск, вул. Ракаўская, 4).

дыск "Шчырае маленне наша..." хора Брацтва Віленскіх мучанікаў

Паслухаць "Ойча наш". Апр. К. Кіслага:

Праслухаць увесь дыск.
 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.