Выдадзены Беларускі праваслаўны каляндар на 2013 год

Выдадзены Беларускі праваслаўны каляндар на 2013 годВыйшла у свет 20-е штогадовае выданне «Беларускага Праваслаўнага Календара», падрыхтаванае Брацтвам у гонар святых Віленскіх мучанікаў. Выпуск Календара прысвечаны 220-годдзю заснавання Мінскай епархіі, якая цяпер з’яўляецца самай вялікай па колькасці прыходаў, храмаў і манастыроў. Ранняму перыяду храмабудавання ў горадзе Мінску прысвечаны артыкул, змешчаны ў дадатку Календара. Важным для сучаснай беларускай свядомасці тэмам прысвечаны артыкулы «Духоўныя матывы ў беларускай літаратуры» і «Беларускі абрад «Свяча».

За 20 гадоў Каляндар стаў няхай невялікай, але неад’емнай часткай беларускай царкоўнай традыцыі. Матэрыялы, размешчаныя на старонках Календара, якраз і прысвячаюцца асвятленню розных граней нашай духоўна-рэлігійнай традыцыі. Гэта — гісторыя Царквы, ушанаванне святых і святыняў зямлі Беларускай, рэлігійныя дзеячы, праваслаўнае асветніцтва, біблейскія і літургічныя пераклады, набожныя народныя звычаі, рэлігійныя матывы ў мастацтве і інш.

Каляндар засведчыў тое, што працэс узаемапранікнення беларускай мовы ў царкоўнае жыццё, з аднаго боку, а хрысціянскіх каштоўнасцей праз мову ў сферу культуры і адукацыі, з другога боку, — гэта заканамерны і стваральны працэс у сучасным жыцці Царквы. Ён спрыяе збліжэнню рэлігійнага і нацыянальнага, багаслоўскага і навуковага, духоўнага і культурнага, а ў выніку пакліканы садзейнічаць умацаванню еднасці народа на грунце сваёй тысячагадовай духоўнай традыцыі.

Набыць выданне можна ў кніжнай лаўцы Свята-Петра-Паўлаўскага сабора (вул. Ракаўская, 4).

Распечатать Распечатать

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.