7 лістапада ў саборы адзначылі 20-годдзе Брацкага хора

7 лістапада ў саборы адзначылі 20-годдзе Брацкага хораСёння, 7 лістапада, у прыходскім доме Свята-Петра-Паўлаўскага сабора прайшло святкаванне дваццацігоддзя брацкага хора. Пасля служэння малебна ў гонар Віленскіх мучанікаў, якое адбываецца кожную сераду ў 17.00, дзеючы брацкі хор, а таксама тыя, хто раней удзельнічаў у хоры, былі запрошаны ў прыходскі дом сабора для святкавання юбілейнай даты.

Протаіерэй Георгій Латушка, настаяцель сабора, уручыў граматы Патрыяршага Экзарха як благаславенне за працу на славу Святой Праваслаўнай Царквы рэгентам Галіне Мікалаеўне Аксянцюк і Аляксею Аляксандравічк Клімовічу; ікону Беларускіх святых  за шматгадовае і шчырае служэнне на клірасе Свята-Петра-Паўлаўскага сабора пеўчай Піскуновай Але Паўлаўне; кнігу “400 гадоў у Праваслаўі” рэгенту хора ў 1992–1997 гадах Густавай Ларысе Аляксандраўне.

Галіна Мікалаеўна Аксянцюк

На сустрэчы была прадстаўлена прэзентацыя “Спявайце Богу нашаму, спявайце!”, прысвечаная гісторыі ўтварэння і існавання брацкага хора.

Падчас сустрэчы дзеючы хор выканаў некалькі песнапенняў, а на прыканцы сустрэчы ўсе, хто калі-небудзь пеў у брацкім хоры разам праспявалі песнапенне "Магутны Божа".


Брацкі хор

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.