Новости (Летопись)

17 мая на Інстытуце тэалогіі ўстаноўлена памятная дошка ў гонар Праасвяшчэннага Мелхіседэка

17 мая 2011 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 80-годдзю памяці Праасвяшчэннага Мелхіседэка (Паеўскага; 1879-1931), вядомага царкоўнага і грамадскага дзеяча. Продолжить чтение

15 мая адбылося праслаўленне прп. Ляонція, архімандрыта Віленскага

Праслаўленне Лявонція Віленскага15 мая 2011 года ў мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы адбылося праслаўленне новага святога зямлі Беларускай – прападобнага Ляонція, архімандрыта Віленскага, вызнаўцы. Чын праслаўлення здзейсніў Святы Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы на чале з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Продолжить чтение

Памяць спачылых дзеячоў

Паніхіда ў памяць протапрасвітара Віталія Баравога (1916-2008) і паэтэсы Ларысы Геніюш (1910-1983) адбудзецца ў чацвер 07.04.2011 а 13-00 у Свята-Петра-Паўлаўскім саборы г. Мінска (вул. Ракаўская, 4). Продолжить чтение

Выдадзена кніга «Многи скорби праведным»

"Многи скорби праведным"18 сакавіка 2011 выйшла ў свет падрыхтаваная выдавецкім аддзелам Брацтва брашура кандыдата багаслоўя прот. Фёдара Крываноса “Многи скорби праведным”. Гэта чарговае даследаванне вядомага царкоўнага гісторыка пра цяжкае і трагічнае становішча праваслаўнага духавенства на ўз’яднанай тэрыторыі Заходняй Беларусі ў перыяд 1939 – 1941 гг.
Набыць брашуру можна ў кніжнай лаўцы Свята-Петра-Паўлаўскага сабора альбо ў Брацтве (тэл. 226-98-15).
 

Сустрэча ў школе в. Старое Сяло

 

18 сакавіка 2011 года ў межах Тыдня праваслаўнай кнігі адбылася сустрэча супрацоўнікаў выдавецкага аддзела Брацтва з вучнямі і настаўнікамі сярэдняй (беларускай) школы вёскі Старое Сяло Мінскага раёна. Продолжить чтение

« 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 80 »