Архивы метки: БПК-2009

Аповесць пра пакуты і смерць айца Афанасія Філіповіча

Што вачыма нашымі бачылі і што ад іншых асобаў маглі даведацца — пра пакуты і зыход з гэтага свету нябожчыка айца Афанасія, ігумена нашага, тое пішам і сведчым. Не пішам пра жыццё яго і справы, пра якія і самі ведаюць усе, а таксама творы нябожчыка апавядаюць дастаткова. Мы тут раскажам пра пакуты і смерць яго, каб маглі пра іх ведаць тыя, хто прагне ведаць сёння або потым. Продолжить чтение

Афанасій Філіповіч. ДЫЯРЫУШ*

Продолжить чтение

Беларускі праваслаўны каляндар на 2009 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2009 год

Мінулы год быў адзначаны важнымі падзеямі ў жыцці Беларускай Праваслаўнай Царквы. 26 лютага 2008 года споўнілася 400 гадоў з дня спачыну славутага дзеяча, асветніка і абаронца Праваслаўя дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага. Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню памяці князя Астрожскага прайшлі ў Мінску, Тураве, Брэсце, а таксама ў Супраслі і Беластоку (Польшча).

У кастрычніку 2008 года ўсе праваслаўныя веруючыя Беларусі віншавалі свайго Архіпастыра — Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта з 30-годдзем архіерэйскага служэння ў Беларусі. Прычым трэба адзначыць, што 30-гадовы юбілей — гэта не асабістае свята нашага Прадстаяцеля, а важны этап у жыцці ўсёй Беларускай Праваслаўнай Царквы, на працягу якога яна ўзрастала і ўмацоўвалася, ператварыўшыся ў грунтоўную аснову духоўнага жыцця беларускага народа. Продолжить чтение