Архивы метки: часопіс “Праваслаўе”

Выдадзены №17 альманаха “Праваслаўе”

Праваслаўе-17Пабачыў свет чарговы нумар альманаха "Праваслаўе", падрыхтаваны выдавецкім аддзелам брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у Мінску і выдадзены выдавецтвам "Orthdruk" у Беластоку (Польшча). Нумар адкрывае артыкул мітрапаліта Валакаламскага, вікарыя Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Іларыёна (Алфеева) "Хрысціянства перад выклікам ваяўнічага секулярызму", у якім раскрываюцца ўмовы выжывання хрысціян у глабальным секулярным свеце. Царкоўна-гістарычнай тэме прысвечаны артыкулы протаіерэя Сергія Гардуна "Асоба мітрапаліта Мелхіседэка (Паеўскага) і праблема кананічнага адзінства Рускай Праваслаўнай Царквы пры Патрыярху Ціхане і яго пераемніках" і іерэя Міхаіла Літвінкі "Служэнне мітрапаліта Гурыя (Ягорава) на беларускай зямлі: 1959-1960 гг.". Продолжить чтение

Беларуская мова і Царква ў гістарычным і актуальным змесце

Улічваючы як значнасць самой праблемы, так і супярэчлівасць яе інтэрпрэтацыі, колу нашых чытачоў прапаноўваем гэты пералік публікацый, у якіх адлюстраваліся многія падыходы і меркаванні. А тым, хто жадае разабрацца ў сутнасці гэтага пытання глыбей, адрасавана манаграфія “Беларуская мова і Царква”, якую чакаем неўзабаве.

Укладальнік

Продолжить чтение

Ікона.Міларад Л. Блэчыч

Узгадаваныя на традыцыі Нэманічаў, як і ўвесь народ старой сербскай Герцагавіны, Блэчычы, без выключэння, былі веруючымі, Богу адданымі людзьмі. Колькі існавалі, яны трымаліся царкоўных свят і абрадаў, а таксама захоўвалі культ раслін. І даўнейшыя, і навейшыя паданні даносяць, што Блэчычы верылі ў так званыя цяністыя, г.зн. святыя дрэвы. Асабліва ўшаноўваліся імі белы і чорны явар, сасна, яліна, ядловец, ціс, бук, белы і чорны ясень, арэх лясны і грэцкі, граб, клён, дуб звычайны і чарнільны. Такая вера ў святую моц пэўных раслін, перш за ўсё явара, пры канцы другой паловы дзевятнаццатага стагоддзя прынесла брацтву Блэчычаў значныя перамены лёсу, дабрабыт і паляпшэнні ва ўсім. Пра гэта сведчыць паданне, якое, у тужлівых пераказах, і цяпер яшчэ можна пачуць на дзедзічыне Блэчычаў — вёсцы Селяны, Піўскай жупаніі.

Продолжить чтение

Прадвесце. Пачатак

(Сказ)
Дастъ вамъ тамо Господь Богъ сердце боязливо
и очи недостаточные и душу погыблющу жалостию,
и будетъ животъ вашъ яко бы висяй пред вами.
Страшитися будете во дни и в ночи, и не будете
верити сами собе.
Скарына. Библиа Руска. Книги Моисеовы.
Вторый законъ. Глава ки.
 

Гісторыя і дзень сённяшні Ружанскага Свята-Петра-Паўлаўскага сабора

Духоўнаму айцу Мікалаю Саўчуку прысвячаецца

Кожны, хто пад‘язджае да Ружанаў, ужо здалёк заўважае ўзнесеныя ў неба над мястэчкам два сілуэты: цёмны шпіль каталіцкага касцёла і белую званіцу з блакітнай галоўкай праваслаўнай Петра-Паўлаўскай царквы. Царква, касцёл ды плошча паміж імі ствараюць архітэктурны гістарычны цэнтр Ружанаў, а крыху далей, з узгорка, з імі пераклікаюцца велічныя руіны палаца князёў Сапегаў.

Продолжить чтение

1 2 3 4 5